ЦВК адмовіў тром беларускім дэмакратычным партыям
Беларускі цэнтрвыбаркам адмовіў тром беларускім дэмакратычным партыям, якія раней звярнуліся туды з напамінам аб неабходнасці правесці новыя выбары па тым акругам у Палату прадстаўнікоў, дзе выбылі дэпутаты. Такіх акругаў тры. Зварот у цэнтрвыбаркам падрыхтавалі Беларуская партыя левых „Справядлівы свет”, партыя Зялёныя і сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада). Па словах кіраўніка Зялёных Змітра Кучука, ЦВК у адмове спасылаецца на адсутнасць бютжэтнага фінансавання на правядзенне выбараў. Але такі аргумент выклікае толькі здзіўленне. Таму шта ў гэтым годзе павінен быць сфармаваны бюджэт на мясцовыя выбары і гэтыя грошы павінны быць замацаваны за Цэнтрвыбаркамам, – лічыць Зміцер Кучук:
– Другі момант яны спасылаюцца, што выбары трэба сумяшчаць з нейкай электаральнай кампаніяй, таму мы думаем, што калі будзе назначаны рэферэндум, дык на гэтых акругах будуць праведзены выбары. Нам бы так хацелася, таму што калі гэтага не здарыцца, гэта парушэнне выбарчага кодэкса, таму мы будзем абскарджваць ці ў Вярхоўным судзе, ці звяртацца ў Палату прадстаўнікоў.
Калі магчыма, будзем заклікаць людзей, якія жывуць у выбарчых акругах, дзе няма дэпутатаў, каб яны звярталіся наўпрост у Цэнтрвыбаркам, з просьбай аб правядзенні новых выбараў на іх акругах, – кажа Зміцер Кучук.
Беларускае Радыё Рацыя