ЦВК акрэдытавала 142 міжнародных назіральнікаў
Кіраўнік Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына заявіла ў відэазвароце, што назіральнікаў можа быць больш – пакуль акрэдытавана 142, але не ўсе з назіральнікаў прыехалі ў краіну на дадзены момант.
Па яе словах, ЦВК пастаянна атрымлівае паведамленні ад арганізацый з розных краін, якія хочуць атрымаць акрэдытацыю для сваіх назіральнікаў за прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі.
– Прыблізна аднолькава размеркаваны назіральнікі: 70 назіральнікаў – ад місіі АБСЕ, 72 назіральнікі – ад місіі СНД.
«Больш за тысячу нацыянальных назіральнікаў акрэдытаваныя ў тэрытарыяльных і ўчастковых выбарчых камісіях, а таксама ў цэнтральнай камісіі», – распавяла Ярмошына. Яна адзначыла, што гэтыя назіральнікі ўяўляюць поўны спектр грамадскіх меркаванняў, палітычных партый і рухаў у Беларусі.
Беларускае Радыё Рацыя