ЦВК акрэдытавала 671 нацыянальнага назіральніка
671 нацыянальны назіральнік акрэдытаваны на прэзідэнцкіх выбарах, паведаміла Цэнтральная камісія па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў. У параўнанні з дадзенымі тыднёвай даўнасці іх колькасць узрасла на 114.
Зарэгістравана 36 грамадзян, якія падалі заявы на акрэдытацыю ў якасці назіральнікаў (+8 за тыдзень); ад працоўных калектываў — 4 (+2), палітычных партый — 47 (+12), грамадскіх аб’яднанняў — 584 (+92).
З палітычных партый найбольшая колькасць назіральнікаў зарэгістраваная ад Камуністычнай партыі — 38 (+9). Ад Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці акрэдытавана 4 назіральнікі (+2), ад Сацыял-дэмакратычнай партыі народнай згоды — 3 (0), ад Партыі БНФ — 1 (0), ад Ліберальна-дэмакратычнай партыі — 1 (+1).
Сярод грамадскіх аб’яднанняў больш за ўсё назіральнікаў акрэдытавана ад Федэрацыі прафсаюзаў — 151 (+38). У Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі 144 назіральнікі (+13), грамадскага аб’яднання „Белая Русь” — 97 (+12), Беларускага саюза жанчын — 63 (+12).
Ад Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў акрэдытавана 45 назіральнікаў (4), Беларускага Хельсінкскага камітэта — 41 (+2), Беларускага фонду міру — 23 (+7), ГА „БНФ „Адраджэнне” — 1 (0). Яшчэ 19 чалавек (+4) зарэгістравана ад „іншых грамадскіх аб’яднанняў”.
Выбары прызначаныя на 9 жніўня.