ЦВК падсумаваў чарговы этап выбарчай кампаніі



Як паведаміў напярэдадні Цэнтрвыбаркам Беларусі, пяць з васьмі зарэгістраваных ініцыятыўных груп прэтэндэнтаў на пасаду прэзідэнта здалі ў тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі больш за 100 тысяч подпісаў, якія неабходныя для рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты.

У падтрымку вылучэння кандыдатам у прэзідэнты дзейнага кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі ў тэрытарыяльныя камісіі было здадзена 1 мільён 761 тысяча подпісаў. На другім месцы па здадзеных подпісах знаходзіцца ініцыятыўная група старшыні Беларускай патрыятычнай партыі, вярхоўнага атамана «Беларускага казацтва» Мікалая Улаховіча – амаль 160 тысяч подпісаў.

У падтрымку вылучэння кандыдатам у прэзідэнты старшыні Ліберальна-дэмакратычнай партыі Сяргея Гайдукевіча ў выбарчыя камісіі здадзена 140 тысяч, эканаміста, экс-кандыдата ў прэзідэнты на выбарах 2010 года Віктара Цярэшчанкі – 130 тысячы подпісаў. Ініцыятыўная група Таццяны Караткевіч падала ў Цэнтрвыбаркам больш за 107 тысяч 299 подпісаў.

Плануецца, што рэгістрацыя кандыдатаў у прэзідэнты адбудзецца 10 верасня.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота belprauda.org