ЦВК прапануе правесці выбары Прэзідэнта Беларусі 11 кастрычніка



Пра гэта 9 чэрвеня журналістам паведаміла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Лідзія Ярмошына

Па словах Лідзіі Ярмошынай, гэтая дата апраўданая, таму што не прыйдзецца збіраць пазачарговую сесію парламента. „Парламент, працуючы зараз, да свайго сыходу на вакацыі можа аб’явіць дадзеную выбарчую кампанію”, – сказала яна. Кіраўнік ЦВК будзе звяртацца ў парламент, каб гэта адбылося 30 чэрвеня. Лідзія Ярмошына мяркуе, што гэты дзень можна будзе лічыць пачаткам выбарчай кампаніі.

Фота bymedia.net