ЦВК Украіны: вынікі першага туру прэзідэнцкіх выбараў



ЦВК Украіны па стане на раніцу 3 красавіка апрацавала 99,88% электронных пратаколаў галасавання на выбарах прэзідэнта.

Лідарам застаецца шоўмэн Уладзімір Зяленскі: за яго прагаласавалі 30,23%, альбо 5 705 015 выбарцаў. На другім месцы цяперашні прэзідэнт Пятро Парашэнка з 15,95% (3 011 750). Менавіта Зяленскі і Парашэнка выйшлі ў другі тур.

Трэцяе месца заняла лідар парламенцкай фракцыі „Батьківщина” Юлія Цімашэнка з 13,39% (2 528 737 галасоў).

Чацвёртым ідзе пазафракцыйны нардэп, заснавальнік „Апазіцыйнай платформы – За жыццё”, прарасейскі кандыдат Юрый Бойка з 11,67%, на пятым – экс-міністр абароны, лідар партыі „Грамадзянская пазіцыя” Анатоль Грыцэнка з 6,91% галасоў.  На шостай пазіцыі – экс-начальнік Галоўнага ўпраўлення выведкі Мінабароны, былы старшыня Службы бяспекі Украіны Ігар Смяшко –  6,04%.

Напомнім, што першы тур прэзідэнцкіх выбараў ва Украіне прайшоў 31 сакавіка. Яўка выбарцаў, паводле ЦВК, склала 62,8%.

Другі тур галасавання запланаваны на 21 красавіка.

Беларускае Радыё Рацыя