ЦВК: Вызначаны 4 патэнцыйныя кандыдаты ў прэзідэнты
Цэнтрвыбаркам Беларусі размясціў папярэднія звесткі аб усталяванні тэрытарыяльнымі камісіямі колькасці выбаршчыкаў, якія паставілі подпісы ў падтрымку вылучэння патэнцыйных кандыдатаў на пасаду прэзідэнта.
Паводле афіцыйных звестак, колькасць сапраўдных подпісаў у Аляксандра Лукашэнкі склала 1 мільён 753 380, у падтрымку патэнцыйнага кандыдата Сяргея Гайдукевіча пасля праверак засталолся 139 877 подпісаў, у Віктара Цярэшчанкі — 6 699, у Мікалая Улаховіча — 149 819. Тацяна Караткевіч сабрала 105 278 дакладных подпісаў.
Рэгістрацыя кандыдатаў ЦВК запланаваная 10 верасня, з 11 пачнецца перыяд перадвыбарчай агітацыі.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота vybory.ej.by
