ЦВК: З выбараў зняліся 30 кандыдатаў у дэпутаты
Кандыдат Баранавіцкай Заходняй выбарчай акругі №5 ад калектыва Баранавіцкага водаканала, дырэктарка гімназіі №5 Таццяна Шастак знялася з выбарчай гонкі. Прычына зняцця надуманая, лічыць назіральнік ад Беларускага Хельсінскага камітэта Сяргей Гоўша:
– Прычына – гэта як бы па сямейных абставінах, але я так і не пачуў, якія ж там сямейныя абставіны. Яе калектыў папрасіў, працаваць, не сыходзіць. Цікава, а чаго ж яна ішла тады? Лічу, што дзяржава такім чынам дубліруе асноўнага кандыдата. Асноўны кандыдат вядомы – гэта дэпутат Вольга Палітыка.
Паводле звестак Цэнтрвыбаркама, з выбараў зняліся ўжо 30 кандыдатаў у дэпутаты. Цяпер у выбарах удзельнічаюць 495 прэтэндэнтаў на дэпутацкі мандат.
Па выніках вылучэння быў зарэгістраваны 521 кандыдат, яшчэ аднаго зарэгістравалі на падставе рашэння тэрытарыяльнай камісіі, трох – па рашэнні судоў.
Беларускае Радыё Рацыя