ЦВК зарэгістравала звыш 800 міжнародных назіральнікаў
ЦВК Беларусі акрэдытавала больш за 800 замежных наглядальнікаў для маніторынгу выбараў у Палату Прадстаўнікоў. Інфармацыя пра гэта размешчана на сайце Цэнтрвыбаркама.
У прыватнасці, паводле апошніх дадзеных, ад Садружнасці Незалежных Дзяржаў акрэдытацыю атрымалі 330 чалавек (у тым ліку ад Міжпарламенцкай асамблеі дзяржаў-ўдзельніц СНД — 44). Ад Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЕ акрэдытаваны 341 прадстаўнік, ад Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы — 19, ад Парламенцкай асамблеі АБСЕ — 39.
Акрамя таго, для маніторынгу электаральнай падзеі акрэдытаваны 65 дыпламатаў і 14 прадстаўнікоў выбарчых органаў замежных дзяржаў.
Выбары ў Палату Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі шостага склікання адбудуцца ўжо праз тыдзень.
Беларускае Радыё Рацыя