Цяпер сітуацыя з вагнэраўцамі ў Беларусі зусім іншая – Міністр абароны Літвы
Міністр абароны Літвы Арвідас Анушаўскас заявіў аб скарачэнні колькасці вагнэраўцаў у Беларусі.
«З адкрытых крыніц я магу толькі адзначыць, што назіраецца дынамічны спад. Яны размяркоўваюцца, пераязджаюць на іншыя тэрыторыі, нехта едзе ў адпачынак у Расею або ў «адпачынак« па паўторнай вярбоўцы ў іншыя вайсковыя кампаніі», – сказаў Арвідас Анушаўскас журналістам 6 верасня, «Сітуацыя зусім іншая, чым была тры тыдні таму», – дадаў ён.

Прысутнасць вагнэраўцаў у Беларусі, міграцыйны крызіс і павелічэнне кантрабанды сталі прычынай закрыцця некалькіх памежных пунктаў у Літве і Польшчы. 18 жніўня Літва закрыла 2 з 6 памежных пераходаў з Беларуссю На польска-беларускай мяжы з 10 лютага 2023 году адкрыты толькі адзін з шасці пунктаў пропуску для легкавікоў і адзін для грузавікоў, у Берасці.
