Туманныя перспектывы Еўразійскага саюза
На сённяшні дзень перспектывы Еўразійскага саюзу выглядаюць туманна. Такое меркаванне ў эфіры нашага радыё выказаў міжнародны аглядальнік Раман Якаўлеўскі.
Нягледзячы на хуткі старт аднаго з важнейшых інтэграцыйных праектаў Масквы, супярэчнасці між яго ўдзельнікамі становяцца ўсё большымі і гэта нават бачна ў тым, што бліжэйшы саміт Еўразійскага саюза пройдзе 23 снежня, у адзін дзень з яшчэ двума самітамі, кажа беларускі эксперт:
– І наконт Еўразійскага эканамічнага звяза, і Саюзнай дзяржавы, і АДКБ. Дык вось калі ў адзін дзень цэлых тры саміты, то складваецца ўражанне, што Пуціну доўга няма чаго размаўляць з Лукашэнкам. І гэта вельмі непакоіць не толькі беларускага кіраўніка. Бо паводзіны Пуціна апошнім часам непрадказальныя.
Еўразійскі саюз мае пачаць працу з 1 студзеня 2015 года. У яго ўваходзяць Расея, Беларусь і Казахстан, далучыцца да саюзу хочуць Арменія і Кыргызстан.
Зміцер Косцін, Беларускае Радыё Рацыя
Фота charlesayoub.com