Турчынаў усклаў адказнасць за гібель людзей у Марыупалі асабіста на Пуціна



Расейскія вайскоўцы здзейснілі чарговае злачынства супраць чалавецтва.

Пра гэта сёння заявіў сакратар Савета па нацыянальнай бяспецы і абароне Украіны Аляксандр Турчынаў, паведамляе прэс-служба СНБА: „расейска-тэрарыстычныя групоўкі пасля правалу спробаў прарваць абарону ўкраінскіх вайскоўцаў – у крывавым вар’яцтве і злосці абстралялі з сістэм залпавага агню мірны горад Марыупаль. У выніку варварскага абстрэлу ў Марыўпалі забітыя і параненыя мірныя ўкраінскія грамадзяне. Колькасць ахвяраў на дадзены момант ўдакладняецца „, – падкрэсліваецца ў заяве сакратара СНБА.

Па словах Турчынава, украінскія ваяры надзейна абараняюць Марыупаль ад наступу агрэсара. „Сённяшняя чарговае крывавае злачынства супраць чалавецтва, здзейсненае расійскімі ваеннымі стала прамой рэалізацыяй пастаўленых Пуціным задач на ўчорашнім пасяджэнні Савета бяспекі Расеі”, – працягвае Турчынаў. „Менавіта на Пуціне ляжыць прамая адказнасць за смерць, кроў і пакуты украінцаў. Вораг атрымае годны адказ за свае крывавыя злачынствы”, – падсумаваў Турчынаў.

 Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя