Урад Турцыі аднавіў кантроль над краінай (абноўлена)
Урад Турцыі аднавіў кантроль над усёй тэрыторыяй краіны, на свабодзе засталіся некалькі груп мяцежнікаў, паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на крыніцу ў сілавых ведамствах краіны.
Як растлумачыў суразмоўца агенцтва, удзельнікі спробы перавароту, якія не здаліся ўладам, знаходзяцца ў Стамбуле, іх усяго некалькі груп. У іншых гарадах, па словах крыніцы, улады цалкам кантралююць сітуацыю. Некалькі высокапастаўленых вайскоўцаў таксама пакуль не затрыманыя, аднак улады лічаць, што іх хутка зловяць.
Больш за 50 высокапастаўленых афіцэраў ужо арыштаваныя, у тым ліку генерал, камандзір палка спецназу Каміль Азхан Азбакыр.
Усяго за ўдзел у перавароце ўлады затрымалі каля 6 тысяч чалавек. У сутыкненнях, па неканчатковы дадзеных, 104 мяцежнікі загінулі і 161 прадстаўнік праўладных сіл і мірных грамадзян. 2,7 тысяч турэцкіх суддзяў былі звольненыя па ўсёй тэрыторыі краіны, улады запатрабавалі затрымаць 2745 суддзяў і супрацоўнікаў пракуратуры.
* * *
Турэцкае выданне «Daily Sabah» спасылкай на МУС краіны паведамляе, што турэцкая паліцыя арыштавала 29 палкоўнікаў і 5 генералаў, у тым ліку былога галоўнакамандуючага ВПС Акына Азцюрка. Генерал, які камандаваў ВПС з 2013 па 2015 гады, быў узяты пад варту ў Анкары.
Нагадаем, у Турцыі праходзяць судовыя працэсы па справах затрыманых раней ваенных, якіх падазраюць ва ўдзеле ў спробе ваеннага перавароту 15 ліпеня.
* * *
Нацыянальная выведвальная арганізацыя заявіла, што вайсковы пераварот у Турцыі падаўлены. Пра гэта паведамляе выданне Daily Sabah.
Па дадзеных выдання, з палону быў вызвалены начальнік генштаба турэцкага войска Хулусі Акар, раней захоплены мяцежнікамі. Афіцыйны прадстаўнік разведкі Нух Йылмаз паабяцаў, што ўсе падзеі будуць завершаны да раніцы.
Выведка паведамляе, што на дадзены момант большасць мяцежнікаў затрымана. Прэм’ер-міністр Турцыі Біналі Йылдырым таксама заявіў пра затрыманне некалькіх лідараў вайсковага перавароту.
Па словах крыніц, да тых, хто вярнуўся ў вайсковыя часткі і здаў зброю, не будзе ўжыта ніякіх санкцый.
У Турцыі ў ноч на 16 ліпеня адбылася спроба вайсковага перавароту. Паведамлялася, што ўлада ў краіне захапіла турэцкае войска, якая хацела абараніць дэмакратыю і правы грамадзян. Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Эрдаган паабяцаў знайсці і знішчыць вінаватых „акупацыі”.
[youtube id=”7M8CtoiLIhs”]
[youtube id=”pPmZ-C4ainc”]
[youtube id=”nEFr6t5etUk”]
[youtube id=”rS3iaE3xUSY”]