Туркам рэкамендавана ўстрымацца ад паездак у Расею
МЗС Турцыі рэкамендаваў сваім грамадзянам устрымацца ад нетэрміновых паездак у Расею да вырашэння крызісу ў расейска-турэцкіх адносінах.
«У сувязі з сітуацыяй у адносінах паміж Расіяй і Турцыяй з 24 лістапада ў нашых грамадзян, якія здзяйсняюць паездкі ў РФ або пражываюць там, назіраюцца некаторыя праблемы. Да вырашэння гэтай сітуацыі ўяўляецца карысным, каб нашы грамадзяне адклалі свае паездкі ў Расею, якія не маюць тэрміновых прычын», – гаворыцца ў заяве МЗС Турцыі.
