Турцыя гатова стаць гарантам бяспекі для Украіны
Турцыя гатова стаць гарантам бяспекі для Украіны, паведамляе ўкраінскі лідар Уладзімір Зяленскі па выніках сённяшняй (31.03) тэлефоннай размовы з прэзідэнтам Турцыі Рэджэпам Эрдаганам.

Фота: Meg Jerrard, unsplash.com
«Адзначыў высокі ўзровень арганізацыі перамоваў у Стамбуле. Узгаднілі далейшыя крокі на шляху да дасягнення міру. Удзячны за гатоўнасць Турцыі стаць гарантам бяспекі нашай дзяржавы», – напісаў ён у твітэр.
