Турцыя не будзе прасіць прабачэння за збіты СУ-24
Турцыя не будзе прасіць прабачэння за збіты расейскі бамбавік СУ-24, заявіў прэзідэнт Рэджэп Таіп Эрдаган у інтэрв’ю CNN.
„Я думаю, калі каму-то і трэба папрасіць прабачэння, то не нам, – сказаў ён. – Прасіць прабачэння трэба тым, хто парушыў нашу паветраную прастору”, – заявіў Эрдаган.
Раней расейскі лідар Уладзімір Пуцін выказаў абурэнне тым, што турэцкі бок да гэтага часу не выбачыўся за збіты самалёт.
„Мы да гэтага часу не чуем ні выбачэнняў з вышэйшага палітычнага ўзроўню Турцыі, ні прапаноў па кампенсацыі шкоды, ні абяцанняў пакараць вінаватых за зробленае злачынства”, – сказаў Пуцін.
Паводле яго слоў, ствараецца ўражанне, што турэцкае кіраўніцтва свядома заганяе расейска-турэцкія адносіны ў тупік.
Нагадаем, расейскі бамбардзіроўшчык СУ-24 быў збіты ў аўторак у раёне сірыйска-турэцкай мяжы. Паводле сцвярджэнняў турэцкага боку, гэта было зроблена пасля перасячэння мяжы і неаднаразовых папярэджанняў.
Расейскі бок сцвярджае, што спробаў турэцкага самалёта звязацца ці ўсталяваць візуальны кантакт з расейскім экіпажам не было.
Паведамляе bbc.com