Турцыя ўводзіць мытныя пошліны для тавараў з ЗША



Урад Турцыі аб’явіў аб рашэнні ўвесці ў адказ мытныя пошліны для 22 найменняў тавараў з ЗША. Аб гэтым паведамляюць інфармацыйныя агенствы, спасылаючыся на заяву міністра эканомікі Турцыі Ніхата Зейбекчы.

Міністр падкрэсліў, што з-за ўведзеных ЗША імпартных пошлін дадатковая нагрузка на Турцыю складзе каля $260 млн. Каб кампенсаваць страты, кіраўніцтва краіны ўводзіць дадатковыя мытныя пошліны агульным аб’ёмам $300 млн на тавары з ЗША.

Раней урад ЗША аб’явіў аб увядзенні мытных пошлін на імпарт сталі і алюмінія. Паводле інфармацыі агенцтва Associated Press, Турцыя пастаўляе ў ЗША сталь і алюміній коштам $1,1 млрд.

belta.by