Туск: Планы Вялікабрытаніі па Brexit – ілюзія



Старшыня Еўрапейскага савета Дональд Туск заявіў у ходзе прэс-канферэнцыі, якая прайшла ў Бруселі, што бачанне Вялікабрытаніяй „Брэксіта” з’яўляецца „найпоўнай ілюзіяй”.

Таксама ён звярнуў увагу на немагчымасць выбарачнага падыходу Каралеўства да выбудоўвання адносін з ЕЗ, перадаюць інфармагенцтвы.

Пры гэтым Туск заўважыў, што сам узяў інфармацыю са СМІ і не ўпэўнены ў яе абсалютнай дакладнасці. Аднак ён даў зразумець, што ў любым выпадку Вялікабрытаніі не ўдасца выбудаваць адносіны з ЕЗ толькі на выгадных для сябе ўмовах.

belta.by