Туск: Украіна не атрымае ад ЕЗ вайсковую падтрымку



Альтэрнатывы дыпламатычным сродкам вырашання ўкраінскага канфлікту – няма. Як заявіў Дональд Туск, санкцыі ў дачыненні да Расеі будуць прадоўжаныя, калі не зменіцца сітуацыя ва Украіне.

Старшыня Еўрапейскай Рады паведаміў у інтэрв’ю польскаму тэлебачанню TVP, што задача еўрапейскіх краін у тым, каб мірным шляхам прымусіць Расею і сепаратыстаў да спынення агрэсіўных дзеянняў на ўсходзе Украіны.

Паводле Дональда Туска, падаўжэнне санкцый у дачыненні да Расеі залежыць ад захавання менскіх дамоўленасцяў:

– Еўразвяз не прыме рашэння, бо гэта не ў яго кампетэнцыі, пра іншую форму дапамогі, напрыклад, вайсковую дапамогу. Незалежна ад таго, што Еўразвяз створаны не для таго, таксама няма атмасферы ў Еўропе, няма занадта шмат энтузіястаў такога вырашэння, пра якое я кажу – непасрэднай вайсковай падтрымкі Украіны. Не будзем ствараць нейкіх ілюзій.

Дональд Туск патлумачыў, што надалей маем дачыненні з крызісам паміж ЕЗ і Расеяй. Старшыня Еўрапейскай Рады запэўніў, што заяўленні Крамля наконт пацяплення адносін з Захадам з’яўляюцца расейскай прапагандай.

Беларускае Радыё Рацыя