Твітар назаўжды заблакаваў акаўнт Трампа 



Адміністрацыя „Твітара” прыняла рашэнне назаўжды заблакаваць афіцыйны акаўнт прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. На той момант у ім было 88 мільёнаў падпісчыкаў.

„Пасля стараннага вывучэння нядаўніх твітаў з акаўнта @realDonaldTrump і кантэксту вакол іх — у прыватнасці, таго, як іх успрымаюць і інтэрпрэтуюць у „Твітары” і па-за ім, —  назаўжды заблакавалі гэты акаўнт”, — гаворыцца ў паведамленні адміністрацыі сацыяльнай сеткі.

Рашэнне прынята „ў сувязі з рызыкай далейшага падбухторвання да гвалту”. 6 студзеня Дональд Трамп заявіў, што не згодны з вынікамі прэзідэнцкіх выбараў у ЗША. Некаторыя яго прыхільнікі ўспрынялі гэта як заклік да дзеянняў і адправіліся штурмаваць Капіталійскі ўзгорак, дзе ў той момант праходзіла зацвярджэнне вынікаў выбараў. Калі пратэстоўцы прарваліся ў Капітолій, пасяджэнне было перапыненае. Паводле іншай інфармацыі пагромы здзейснілі правакатары.

Праз некалькі гадзін Нацыянальная гвардыя ЗША выцесніла людзей з Капітолія. У выніку гэтых дзеянняў загінулі 5 чалавек: чацвёра пратэстоўцаў і адзін паліцэйскі.

Беларускае Радыё Рацыя