„ТVP” у абмен на „Белсат”?
„Улады Беларусі гатовыя ўключыць у сістэму наземнага вяшчання сваёй краіны адзін з польскіх тэлеканалаў цаной абмежавання вяшчання Белсата”,— пра гэта ў аўторак паведаміла газета „Nasz Dziennik”, блізкая да польскай кіроўнай партыі „Права і Справядлівасць”:
– Пад увагу бяруцца два варыянты. Першы – гэта вяшчанне польскага грамадскага тэлебачання „TVP 1″, але без тэлепрадукцыі, якая з-за абмежавання аўтарскіх правоў не можа паказвацца за мяжой. Гэта датычыць пераважна замежных фільмаў. Замест іх уключалася б вяшчанне інфармацыйнага тэлеканалу „TVP Info”. Другі варыянт – гэта вяшчанне тэлеканала „TVP Polonia” – гаворыцца на сайце выдання.
Паводле газеты, „TVP Polonia” змяніла б сваю праграму адмыслова для аўдыторыі ва Усходняй Еўропе і часткова вяшчала б па-расейску.”Nasz Dziennik” заўважае, што польска-беларускія адносіны апошнім часам моцна палепшыліся.
Усё пачалося з візыту ў Беларусь міністра замежных справаў Польшчы Вітальда Вашчыкоўскага. У кастрычніку Варшаву наведаў Уладзімір Макей. Раней у Беларусі прымалі віцэ-спікера польскага Сейма Рышрда Тэрлецкага і віцэ-прэм’ера Матэвуша Маравецкага.