У 1994 годзе адбыўся першы візіт прэзідэнта ЗША ў Беларусь



15 студзеня 1994 года адбыўся першы візіт прэзідэнта ЗША ў Беларусь. Біла Клінтана прымаў тагачасны старшыня Вярхоўнага Савета Станіслаў Шушкевіч.

a42f2134-11a5-47e2-b7cd-b8de8496b373_w610_r0_s

Галоўным пунктам у праграме візіту Шушкевіч лічыць сустрэчу Клінтана з моладдзю ў Акадэміі навук.

– Мне прыносяць расклад – на першых трох радах сядзяць ветэраны. Я кажу, што хочаце рабіце, уладкуйце ветэранаў прыстойна, але на першых трох радах павінны сядзець людзі без навушнікаў, якія ведаюць ангельскую мову. Яно так і сталася. Дык вось, вельмі многія з тых, хто сядзеў на першых радах, пасля з’ехалі ў замежжа. Дзе я іх толькі не сустракаў!

Візіт Біла Клінтана ў Менск доўжыўся ўсяго каля 6 гадзінаў. За гэты час прэзідэнт ЗША пасьпеў ня толькі выступіць перад моладдзю, правесці перамовы са спікерам парламенту, пагутарыць з менчукамі на праспекце Скарыны ды ўскласці вянок на Плошчы Перамогі, але й наведаць Курапаты – месца масавых расстрэлаў пад Менскам.

klinton-kurapaty2

Праз тыдзень Станіслава Шушкевіча знялі з пасады. Болей амерыканскія лідары ў краіну не прыязджалі.

bppoo6nqgyy

Фота з архіву амбасады ЗША ў Беларусі.

Стас Дадэрка, Беларускае Радыё Рацыя