У 2017 годзе пасяджэнне ПАРЕ пройдзе ў Беларусі



Нядаўна Беларусь атрымала статус назіральніка ў Парламенцкай асамблеі Асацыяцыі дзяржаў Паўднёва-Усходняй Азіі. Таксама падпісанае пагадненне пра атрыманне статусу назіральніка ў лаціна-амерыканскім парламенце, працягваецца праца з Парламенцкай канферэнцыяй Балтыйскага мора. Пра гэта ў суботу заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка. Акрамя таго, Беларусь у 2017 годзе прыме пасяджэнне Парламенцкай асамблеі АБСЕ:

– Дзесьці тыдзень таму праходзіла паседжанне бюро Парламенцкай асамблеі АБСЕ. І было вырашана правесці з 5 па 9 ліпеня 2017 года ў Рэспубліцы Беларусь паседжанне Парламенцкай асамблеі АБСЕ. Гэта вельмі важнае мерапрыемства, у якім возьмуць удзел 56 краін свету.

Уладзімір Андрэйчанка дадаў, што беларускія парламентары працягнуць праводзіць шматвектарную палітыку і будуць весці супрацу з усімі дзяржавамі.

Адзначым, што парламент Беларусі не прызнаюць многія дэмакратычныя краіны Еўропы, паколькі лічаць яго абраным нелегітымна.

Беларускае Радыё Рацыя