У 2020 годзе ў свеце зняволена рэкордная колькасць журналістаў
Камітэт абароны журналістаў паведамляе, што ў 2020 годзе 274 журналісты ўтрымліваліся ў турмах па ўсім свеце, што з’яўляецца максімальным паказчыкам за амаль 30 гадоў. Верагодна, гэта звязана з намаганнямі ўладаў па спыненні інфармацыі пра пандэмію і масавыя пратэсты.
З 274 зняволеных журналістаў 34 апынуліся за кратамі за „ілжывую інфармацыю”. У дзвюх трацінах выпадкаў абвінавачанні датычыліся антыдзяржаўнай дзейнасці, у тым ліку „тэрарызму” і членства ў забароненых арганізацыях. Найбольшая колькасць зняволеных супрацоўнікаў СМІ было ў Кітаі (47), Турцыі (37) і Егіпце (27).
Па словах кіраўніка Камітэта па абароне журналістаў Джоэла Саймана, пазіцыя прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і яго слоўныя выпады ў адрас СМІ спрыялі ўзмацненню пераследу.
„Адсутнасць глабальнага кіраўніцтва дэмакратычнымі каштоўнасцямі – асабліва з боку ЗША, дзе прэзідэнт Дональд Трамп бесперапынна паклёпнічае на прэсу і заклікае дыктатараў, такіх як прэзідэнт Егіпта Абд аль-Фатах эс-Сісі, яшчэ больш узмацніў крызіс”, – сказаў Сайман.
Паводле звестак Камітэта, у Еўропе журналісты знаходзяцца ў турме ў Расеі і Беларусі (па 10 журналістаў).
Паводле РАР
Фота: Shutterstock.com