У 40-ка гарадах Беларусі адстойваюць пра на свабоду сходаў
У Берасці спрабуюць вырашыць пытанне з праблемай у правядзенні масавых мерапрыемстваў. Прадстаўнікі дэмакратычнай супольнасці далучыліся да рэспубліканскага збору подпісаў пад зваротам да Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.
У звароце выказваецца патрабаванне адмяніць практыку заключання адмысловых дамоваў для правядзення мерапрыемстваў з шэрагам установаў яшчэ да яго дазволу.
Адзін з галоўных ініцытараў збору подпісаў на Берасцейшчыне, старшыня Берасцейскай абласной арганізацыі партыі БНФ Зміцер Шыманскі лічыць, што такая сітуацыя стварае прававыя канфлікты:
– У Законе пра масавыя мерапрыемствы выразна сказана, што спачатку гарвыканкам прымае рашэнне пра дазвол на правядзенне масавых мерапрыемстваў, і толькі пасля на падставе гэтага рашэння заключаюцца дамовы з камунальнымі службамі, медыцынскай дапамогай і міліцыяй на абслугоўванне гэтага масавага мерапрыемства.
„З гэтым сутыкнуліся не толькі мы, але і грамадзяне ў іншых гарадах Беларусі. Таму зараз у сарака абласных і раённых цэнтрах Беларусі адбываецца збор подпісаў, – падкрэсліў палітык.
Беларускае Радыё Рацыя