У ААН прайшлі дэбаты пра сітуацыю на мяжы з Беларуссю
У Арганізацыі Аб’яднаных Нацый прайшлі дэбаты Камітэта Генеральнай Асамблеі ААН па сацыяльных, гуманітарных пытаннях і правах чалавека. Дэбаты датычаліся сітуацыі на мяжы паміж Беларуссю і ЕЗ.

Падчас сустрэчы была прынята сумесная заява 45 дзяржаў-сябраў ААН пра эскалацыю парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі, гібрыднай дзейнасці на мяжы з Еўрапейскім Звязам, звязанай з арганізаванай кантрабандай людзей і блакаваннем гуманітарнай дапамогі для мігрантаў, якія знаходзяцца ў памежнай зоне на тэрыторыі Беларусі.
Падпісанты заявы заклікалі ўлады Беларусі вызваліць палітвязняў і спыніць выкарыстоўванне мігрантаў у палітычных мэтах.
Беларускае Радыё Рацыя
