У ААН заклікалі ўсе дзяржавы свету адмовіцца ад смяротнага пакарання
На пасяджэнні Савета ААН па правах чалавека 23 лютага Вярхоўны камісар ААН Мішэль Бачэлет нагадала ўдзельнікам, што смяротнае пакаранне мае незваротны і непапраўны характар. Пра гэта паведамляецца на афіцыйным сайце ААН.
„На сённяшні дзень няма ніякіх доказаў таго, што смяротнае пакаранне больш эфектыўнае ў прадухіленні злачынстваў, чым любое іншае пакаранне. Наадварот, даследаванні паказваюць, што ў некаторых дзяржавах, якія адмянілі смяротнае пакаранне, колькасць забойстваў не змянілася ці нават знізілася”, – заявіла Мішэль Бачэлет.
Яна заклікала ўсе краіны свету адмовіцца ад жорсткай і нічым не апраўданай практыкі пакарання злачынцаў і абапірацца пры прыняцці такога рашэння на факты, а не здагадкі.
