У Абхазіі пройдуць новыя прэзідэнцкія выбары



Новыя прэзідэнцкія выбары ў Абхазіі пройдуць на працягу двух-трох месяцаў.

Дату ЦВК прапануе на працягу пяці дзён, паведамілі ў Цэнтрвыбаркаме. Там адзначылі, што пакуль выконваць абавязкі прэзідэнта павінен цяперашні кіраўнік краіны Рауль Хаджымба. Напярэдадні Вярхоўны суд Абхазіі на фоне пратэстаў апазіцыі прызнаў незаконным перамогу Хаджымба ў другім туры прэзідэнцкіх выбараў, што  прайшлі ўвосень, і прызначыў новыя выбары.

Сёння парламент Абхазіі збярэцца на пасяджэнне, каб абмеркаваць сітуацыю ў краіне. У адміністрацыі прэзідэнта Абхазіі лічаць тое, што адбываецца, спробай дзяржаўнага перавароту, у якой удзельнічаюць прадстаўнікі самаабвешчанай Данецкай Народнай Рэспублікі.