У Абхазіі ўвялі смяротнае пакаранне за распаўсюд наркотыкаў
За распаўсюд наркотыкаў у асабліва буйным памеры ў самаабвешчанай Абхазіі ўвялі смяротнае пакаранне, паведаміла ТАСС.
„Дэпутаты” так званага парламенту Абхазіі 4 красавіка прынялі законапраект пра змены ў Крымінальны і Крымінальна-працэсуальны кодэкс Абхазіі, які прадугледжвае пажыццёвае зняволенне альбо смяротнае пакаранне з канфіскацыяй маёмасці за распаўсюд наркотыкаў.
Адзін з аўтараў законапраекту Дзмітрый Дбара паведаміў, што закон увойдзе ў дзеянне з 1 студзеня 2020 года.
Раней у ААН заклікалі Расею змякчыць рэпрэсіўную наркапалітыку і замяніць падыход у змаганні з эпідэміяй ВІЧ.
Некаторыя праваабаронцы лічаць, што ўводзіны такога смяротнага пакарання ў Абхазіі – гэта „спробны шар” перад увядзеннем аналагічнай рэпрэсіўнай меры ў Расеі.
Беларускае Радыё Рацыя