У аэрапорце Кабулу хаос — тысячы людзей спрабуюць пакінуць краіну



«Талібан» заявіў аб заканчэнні 20-гадовай вайны ў Афганістане. Гэтую заяву зрабіў прадстаўнік талібаў Мухамад Наім у інтэрвію каналу Al Jazeera. Ён дадаў, што форма кіравання ў краіне будзе вызначана ў найбліжэйшы час. Паводле яго, ніводная дыпляматычная місія і ніводзін з будынкаў дыпмісій не зьяўляюцца цэлямі «Талібану». Расейскі журналіст і блогер Ілля Варламаў які напярэдадні пакінўў афганістан сказаў для тэлеканала „дождь” што ніхто не чакаў што Кабул здасца Талібам:

„Ніхто не ведаў яшчэ пазаўчора, пры гэтым не ведалі ні нашы, ні амерыканцы, я размаўляў з замежнымі журналістамі. Я размаўляў з чыноўнікамі афганскімі, я размаўляў з нашымі дыпламатамі – ніхто не ведаў яшчэ пазаўчора, што Кабул так хутка падзе. Настолькі ўсё хутка памянялася, што ніхто гэтага не чакаў, і тое што сёння мы бачым і паніку з эвакуацыяй, і велізарная колькасць людзей у аэрапорце, гэта як раз кажа пра тое, што адбылося, гэта адбылося нечакана для ўсіх: і для амерыканцаў, і для нашых, і для саміх афганцаў”.

Баевікі групоўкі «Талібан» ўвайшлі ў сталіцу Афганістану Кабул 15 жніўня. У 13 гадзін паводле мясцовага часу яны абвясцілі, што цалкам кантралююць усю тэрыторыю Афганістану, а баі ў Кабуле скончыліся.