У Афганістане абвешчана каменданцкая гадзіна
Улады Афганістана абвесцілі каменданцкую гадзіну практычна на ўсёй падкантрольнай ім тэрыторыі. У 31 з 33 правінцый дзяржавы забаронена выходзіць на вуліцу з 10 вечара да 4 раніцы.
Такое рашэнне прынятае на тле наступу радыкальных ісламістаў на пазіцыі ўрадавых сілаў. Талібан сцвярджае, што ўжо кантралюе амаль усю мяжу краіны і 80% тэрыторыі Афганістана. Афіцыйны Кабул гэта адмаўляе.
Напомнім, што ЗША вывелі свой вайсковы кантынгент з Афганістана. Талібан спакваля займае тэрыторыю краіны, яго падтрымлівае Кітай. Расея фактычна заняла пакуль нейтральную пазіцыю. Ужо ў бліжэйшай перспектыве Талібан будзе сур’ёзна пагражаць тэрытарыяльнай цэласнасці Таджыкістана і ў значнай ступені Узбекістана.
Беларускае Радыё Рацыя
