У Афганістане затрымалі верхаводніка групоўкі „Ісламскай Дзяржавы”
У Афганістане затрымалі верхаводніка групоўкі „Ісламскай Дзяржавы”. Пра гэта паведамляе Deutsche Welle.
4 красавіка затрымалі кіраўніка мясцовай структуры „Ісламская Дзяржава” Аслама Фарукі. Разам з ім былі затрыманыя яшчэ 19 джыхадзістаў.
Паводле звестак афганскіх спецслужбаў, менавіта Фарукі адказны за нядаўні напад на храм сікхаў у Кабуле, у выніку якога загінулі 25 чалавек, пацярпелі не менш 150.
Напад на храм сікхаў 25 сакавіка
Групоўка ІД актыўная ў Афганістане з 2015 года. З тае пары джыхадзісты здзейснілі шэраг тэрактаў у краіне. Адзначаецца, што за апошнія месяцы групоўка значна аслабла, змаганне супраць яе вядуць адначасна вайскоўцы Афганістана, ЗША і баевікі радыкальна-ісламскага руху „Талібан”.
Беларускае Радыё Рацыя