У амерыканскіх медыя зноў з’явілася беларуская тэматыка



На першых старонках і вядучых каналах амерыканскіх медыя зноў з’явілася беларуская тэматыка. І гэтаму паспрыялі дэструктыўныя дзеянні самой беларускай улады. Кажа беларус Аляксандр Янкоўскі, які жыве ў Вашынгтоне. Акцыі салідарнасці аднавіліся з новай сілай.

Падзеі адбываюцца такія, што мы не можам заставацца ў баку. Гэтыя падзеі адгукаюцца болем. У нас за апошнія месяцы не так шмат было акцый. Але мы збіраліся ў той дзень, калі даведаліся пра смерць Вітольда. У нас была яшчэ акцыя на мінулых выхадных у дзень глабальнай салідарнасцю з Беларуссю.

Аляксандр Янкоўскі звярнуў увагу, што бліжэйшая акцыя салідарнасці ў Вашынгоне ў ЗША запланаваная на нядзелю, 6 чэрвеня.

Беларускае Радыё Рацыя