У Арменіі датэрміновыя выбары ў парламент
У Арменіі 21 чэрвеня праходзяць датэрміновыя выбары ў парламент краіны.
Прычынай датэрміновых выбараў сталі вынікі асенняй вайны 2020 года ў Нагорным Карабаху. Падпісаная з прэзідэнтамі Азербайджана і Расеі трохбаковая заява пра спыненне баявых дзеянняў значнай часткай армянскага грамадства была ўспрынятая як капітуляцыя Арменіі. У краіне адбыліся масавыя акцыі пратэсту, і дзяржаўны лідар Нікол Пашынян быў змушаны абвесціць пазачарговыя выбары.
Такой гарачай перадвыбарчай кампаніі ў Арменіі, бадай што, ніколі не было раней. У выбарах бярэ ўдзел рэкордная колькасць палітычных сілаў – 25 палітычных партый і блокаў. Галоўная інтрыга – ці ўдалося Пашыняну захаваць давер у грамадстве, ці, наадварот, расчараваныя выбарцы яго не падтрымаюць.
З усяго кола прэтэндэнтаў рэальна праходных толькі два: блок „Арменія”, які ўзначальвае другі прэзідэнт краіны Роберт Качаран (многія аналітыкі небезпадстаўна называюць яго пракрамлёўскім), і цяперашняя улада – партыя „Грамадзянская дамова” на чале з Пашынянам.
10-гадовае ранейшае кіраванне Роберта Качарана ведама карупцыяй і жорсткімі расправамі з палітычнымі апанентамі.
Бярэ ўдзел у выбарах і яшчэ адзін былы прэзідэнт – Серж Саргсян, у яго блока „Гонар маю” паводле сацыёлагаў трэцяе месца.
Не выключана, што ў парламент зноў пройдзе партыя „Квітнеючая Арменія” алігарха і найбольшага працадаўца краіны Гагіка Царукяна, а таксама партыя першага прэзідэнта Арменіі Лявона Тэр-Петрасяна „Армянскі нацыянальны кангрэс”.
Праходны бар’ер для партый складае 5%, для выбарчых блокаў – 7%.
Відавочнага фаварыта на гэтых выбарах няма.
Беларускае Радыё Рацыя