У Арменіі працягваюцца мірныя пратэсты
Амаль тыдзень на вуліцы Ерэвана выходзіць некалькі тысяч чалавек. Нагодай для пратэсту стала трэцяе за два гады павышэнне коштаў на электраэнергію.
[youtube id=”Ap8g-wnzJ8g”]
Пратэстоўцы выказваюць эканамічныя патрабаванні да ўраду, аднак не толькі пытанне коштаў на электрычнасць турбуе армянаў, кажа беларус з армянскімі каранямі, журналіст і літаратурны крытык Андрэй Антонаў:
– Агульная сітуацыя ў краіне складаецца вельмі непрыемная, бо армяне неяк пачынаюць адчуваць сябе не зусім гаспадарамі ў сваім доме, бо сістэма нафтагазавая, уся энергетыка знаходзіцца пад кантролем расейскіх холдынгаў „РАО ЕЭС” і „Газпрам”. Яны кантралююць сітуацыю і ў першую чаргу глядзяць у сваю кішэню, а інтарэсы Арменіі гэтых людзей з Масквы мала хвалююць.
Напярэдадні акцыі пратэсту пачаліся і ў рэгіёнах. Наймацнейшыя пратэсты па-за сталіцай праходзяць у Гюмры, дзе знаходзіцца расейская вайсковая база.
[youtube id=”YGWnuwdC99A”]
[youtube id=”rWGaQqyChXY”]
[youtube id=”LtAg1xMHSaU”]
Зміцер Косцін, Беларускае Радыё Рацыя