У аўторак у Менску сустрэнецца кантактная група па Данбасу



У аўторак, 23 чэрвеня, у Менску пройдзе пасяджэнне трохбаковай кантактнай групы па вырашэнні канфлікту ў Данбасе.

Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook напісала прэс-сакратар прадстаўніка Украіны ў гэтай групе, экс-прэзідэнта Леаніда Кучмы Дар’я Аліфер.

„У гэтай сустрэчы ўпершыню прыме ўдзел новы прадстаўнік кіраўніка АБСЕ – аўстрыйскі дыпламат Марцін Сайдзік”, – дадала яна.

Перад пасяджэннем кантактнай групы плануюць правесці пасяджэнне трох рабочых падгруп – па гуманітарных, палітычных і эканамічных пытаннях.

Перад гэтым кантактная група ў Менску збіралася 16 чэрвеня.

bbc.com