Суд над журналісткай Марынай Маўчанавай перанесены на 25 верасня
Суд над журналісткай з Бабруйска Марынай Маўчанавай, якую вінавацяць у незаконным вырабе і распаўсюдзе прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі перанесены на 25 верасня.
Па словах журналісткі на суд выклікалі гераіню яе сюжэта на тэлеканале Белсат, але яна не прыехала. Таксама ў якасці сведкі апыталі міліцыянта, які нібыта прысутнічаў пры праглядзе сайту Белсата, калі было вырашана, што размешчаны на старонцы матэрыял парушае заканадаўства Беларусі.
– І яшчэ выклікаюць таго міліцыянта з Краснаполля, які апытваў гэтую дзяўчыну, з якой было інтэрв’ю. Што тычыцца таго, хто завёў гэтыю справу дык ён сыплецца на кожным пытанні. Ён нібыта не разумее пытанняў адваката. Чым скончыцца суд – цяжка прадказаць.
У міліцэйскім пратаколе пазначана, што Маўчанава супрацоўнічала з замежнымі мэдыямі без акрэдытацыі. Карэспандэнтцы «Бабруйскага кур’ера» пагражае штраф да пяцідзесяці базавых велічыняў. Марына Маўчанава лічыць, што адміністрацыйная справа супраць яе – гэта чарговая спроба запалохвання незалежных журналістаў перад прэзідэнцкімі выбарамі.
У Бабруйску паводле адміністрацыйнай справы судзяць журналістку Марыну Маўчанаву. Кіраўнік мясцовай філіі Беларускай асацыяцыі журналістаў Анатоль Санаценка скептычнай ацэньвае магчымыя вынікі суда. Журналісцы пагражае штраф.
– Гэта выклікае абурэнне. Гэта права грамадзяніна, журналіста, права, якое дае Канстытуцыя чацвёрты артыкул – пра на свабодны збор, захоўванне і распаўсюд інфармацыі. Гэтае права зараз разглядаецца ў судзе. Ужо быў суд на баку міліцыі, на баку цяпершаніх уладаў, таму мы нічога добрага не чакаем ад гэтага разгляду.
У міліцэйскім пратаколе пазначана, што Маўчанава супрацоўнічала з замежнымі мэдыямі без акрэдытацыі. Карэспандэнтцы «Бабруйскага кур’ера» пагражае штраф да пяцідзесяці базавых велічыняў. Пераследам журналісткі з Бабруйску працягваецца хваля ўціску беларускіх фрылансэраў.
Яе вінавацяць у незаконным вырабе і распаўсюдзе прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі. У міліцэйскім пратаколе пазначана, што Маўчанава супрацоўнічала з замежнымі мэдыямі без акрэдытацыі.
Карэспандэнтцы «Бабруйскага кур’ера» пагражае штраф да пяцідзесяці базавых велічыняў. Пераследам журналісткі з Бабруйску працягваецца хваля ўціску беларускіх фрылансэраў, адзначае прэс-сакратар Беларускай асацыяцыі журналістаў Барыс Гарэцкі.
– За гэты год мы фіксуем сёмы выпадак прыцягнення незалежнага журналіста да адміністрацыйнай адказнасці за нібыта працу на замежныя СМІ. Відавоча, што ўладзе дадзены загад шукаць такіх людзей у рэгіёнах і прыцягваць да адказнасці. Хаця тыя артыкулы, па якіх складаюцца пратаколы не маюць ніякага дачынення да працы журналістаў без акрэдытацыі. Гэты артыкул прадугледжвае адказнасць за парушэнне парадку вырабу сродкаў масавай інфармацыі. Гэты артыкул юрыдычна не можа быць выкарыстаны супраць журналістаў, аднак міліцыянты і суды яго па-ранейшаму выкарыстоўваюць.
Журналістка Марына Маўчанава ў сваю чаргу лічыць, што адміністрацыйная справа супраць яе – гэта чарговая спроба запалохвання незалежных журналістаў перад прэзідэнцкімі выбарамі.
Для адміністрацыйнага пераследу з яе слоў няма падставаў. Нагодай для адміністрацыйнага пераследу стаў яе сюжэт пра дзейнасьць клубу, які дапамагае дзецям, хворым на анкалогію на тэлеканале Белсат.
Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя