У Балтыйскім моры пачаліся буйныя вучэнні НАТА
Саюзнікі НАТА пачынаюць буйныя марскія вучэнні „Паўночнае ўзбярэжжа” ля берагоў Латвіі і Эстоніі. Пра гэта паведамляе „Еўрапейская праўда” са спасылкай на ERR.
Падчас двухтыднёвых манеўраў у Балтыйскім моры з удзелам каля 30 судоў і да 3000 вайскоўцаў будуць адпрацоўваць адбіццё патэнцыйнага нападу Расеі і контрудары. У тым ліку вайскоўцы будуць трэніравацца ажыццяўляць дэсантныя аперацыі і ўдары з мора па сушы.
Нямецкі віцэ-адмірал Ян Крысціян Каак адзначыў, што надзейнае стрымліванне суперніка патрабуе наяўнасці і абарончых, і наступальных магчымасцяў. „Мы пасылаем Расеі дакладны сігнал аб пільнасці”, – сказаў ён.
У вучэннях бяруць удзел дзяржавы з акваторыі Балтыйскага мора, уключаючы Швецыю, а таксама ЗША, Канада, Нідэрланды, Бельгія і Францыя.
Ад ЗША ўдзельнічае 200-мятровае дэсантнае судна Mesa Verde, якое можа браць на борт каля 800 марскіх пяхотнікаў.