У Баранавічах прайшоў чарговы пікет у падтрымку Святланы Ціханоўскай
З 10 да 12 гадзін у Баранавічах прайшоў другі пікет у падтрымку кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай. Людзей было няшмат з вядомай прычыны – працоўны час.
Таму прыйшлося дамаўляцца з даверанай асобай другога кандыдата ў прэзідэнты – Андрэя Дзмітрыева, якому дазволена праводзіць з 9 да 22 гадзін, каб падзяліліся сваім часам, кажа давераная асоба Ціханоўскай Тамара Патоцкая:
– Яны на 17-ць заўтра, а мы на 18-ць, нам зручна і добра.
Паводле Тамары Патоцкай, баранавіцкія ўлады не перастаюць перашкаджаць пікетоўцам у падтрымку Святланы Ціханоўскай. Што яшчэ яны прыдумаюць, пакажуць бліжэйшыя дні.
Беларускае Радыё Рацыя