У Баранавічах Ціханоўскую сустрэлі хлебам-соллю



У Баранавічах прайшоў мітынг у падтрымку кандыдаткі ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай.

Звыш 7 тысяч чалавек прыйшлі на выбарчы мітынг Святланы Ціханоўскай. Кандыдатку ў прэзідэнты Беларусі і прадстаўніц аб’яднанага штабу Марыю Калеснікаву і Вераніку Цапкалу жыхары Баранавіч сустрэлі гучнымі авацыямі.

На сцэне Святлану Ціханоўскую сустрэў „хлебам ды соллю” баранавіцкі грамадкі дзеяч Мікалай Чарнавус. Які пажадаў ёй здароўя, поспехаў і каб Ціханоўская „набрала 76 працэнтаў, а 24 ужо пакінем ім”, – сказа Чарнавус. Людзі сустрэлі гэтыя словы дружным смехам.

Святлана Ціханоўская пачала свой выступ з таго, што павіншавала беларускую „крылатую пяхоту” з 90-годдзем Паветрана-дэсантных войскаў і дадала, што беларусы вельмі хочуць паважаць сваё войска: „Зрабіце так, каб мы вамі ганарыліся”, – сказала яна. Людзі сустрэлі гэта апладысментамі:

Падчас выступу Святлана Ціханоўская сказала, што пасля перамогі на выбарах першым яе рашэннем будзе вызваленне палітычных вязняў:

Беларускае Радыё Рацыя