Актывіст “Еўрапейскай Беларусі” Андрэй Шарэнда – на свабодзе (абноўлена)



Пра гэта паведаміла яго жонка, кандыдат у дэпутаты Паліна Шарэнда-Панасюк. Як паведамляе сайт Charter97.org, 13 лістапада ўвечары быў зняты з цягніка Берасце-Менск для праверкі дакументаў і затрыманы актывіст Андрэй Шарэнда.

Пра гэта было паведамлена праваабаронцам, журналістам і назіральнікам за выбарчай кампаніяй ад АБСЕ. Праз некалькі гадзін пасля затрымання супрацоўнікі міліцыі без прад’яўлення абвінавачання вызвалілі актывіста «Еўрапейскай Беларусі».

***

У Баранавічах 13 лістапада знялі з цягніка актывіста грамадзянскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь” Андрэя Шарэнду.

Як паведаміла БелаПАН жонка актывіста Паліна Шaрэнда-Панасюк, яе мужа, які ехаў з Берасця ў Менск, знялі з цягніка для праверкі дакументаў.

У дзяжурнай часці міліцыі Баранавічы-Палескія ёй паведамілі, што на мужа афармляюць матэрыялы па артыкуле 23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў). “Гэта нейтралізацыя актывістаў перад акцыяй апазіцыі, якая намячаецца 15 лістапада ў Менску”, — заявіла Паліна Шaрэнда-Панасюк. У гэты дзень на Кастрычніцкай плошчы адбудзецца мітынг у межах парламенцкай выбарчай кампаніі.  Ён запланаваны на 18 гадзін.

Праз некалькі гадзін пасля затрымання супрацоўнікі міліцыі без прад’яўлення абвінавачвання вызвалілі актывіста “Еўрапейскай Беларусі”.