У Беларусь маюць прызначыць новага расейскага пасла
Крэсла расейскага пасла ў Беларусі замест Дзмітрыя Мезенцава неўзабаве зойме Яўген Лук’янаў, – піша газета „КоммерсантЪ” са спасылкай на ўласныя крыніцы.
Паведамляецца, быццам яго кандыдатура ўзгодненая паміж афіцыйным Менскам і Масквой.
Як паведамлялася раней, Дзмітрыя Мезенцава плануюць перавесці на пасаду сакратара Саюзнай дзяржавы замест Рыгора Рапоты.
Лук’янаву 69 гадоў. Апошнія чатыры гады ён працуе паслом Расеі ў Латвіі. У яго ёсць досвед банкаўскай працы, а таксама працы ў расейскім Савеце бяспекі — там ён служыў намеснікам сакратара і займаўся міжнароднымі пытаннямі. Ён публічна каментаваў канфліктныя сітуацыі — напрыклад, казаў, што ўкраінскі Майдан арганізаваў Захад, каб ускладніць жыццё Расеі. Заяўляў, што на тэрыторыі Польшчы дзейнічалі „лагеры па падрыхтоўцы баевікоў”. Ён можа стаць трэцім расейскім паслом у Менску за апошнія тры гады.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: rus.delfi.lv