У Беларусь прыбыла 12-я калона «вагнераўцаў»



12-я калона з тэхнікай ПВК «Вагнер» зайшла ў Беларусь праз пункт пропуску Панятоўка (РФ) — Звянчатка (Рэспубліка Беларусь), і ў дадзены момант рухаецца па траседа Чавусаў (Магілёўская вобласць) у суправаджэнні ДАІ Беларусі. Пра гэта паведамляе праект маніторынгу ваеннай актыўнасці «Беларускі Гаюн».

У калоне не менш за 50 адзінак аўтамабільнай тэхнікі. «Беларускі Гаюн» піша, што гэта як мінімум другая калона ПВК «Вагнер», якая зайшла ў Беларусь з бронеаўтамабілямі «Шчука» («Чакан»). 25 ліпеня «Беларускі Гаюн» паведаміў пра 11-ю калону «вагнераўцаў», у складзе якой было ня менш за 29 адзінак аўтамабільнай тэхнікі.

14 ліпеня прэсавая служба Міністэрства абароны Беларусі апублікавала відэасюжэт, з якога вынікала, што “вагнераўцы” трэнуюць у Беларусі падраздзяленні тэрытарыяльных войскаў.