У Беларусь прыбылі 33 расейскія вайсковыя эшалоны, чакаецца агулам 200
У Беларусь прыбылі 33 расейскія вайсковыя эшалоны, чакаецца агулам 200. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Live. Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі».

У прамежку з 16.01.2022 па 21.01.2022 на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь, у рамках правядзення сумесных стратэгічных вучэнняў Узброеных сілаў Рэспублікі Беларусь і Расейскай Федэрацыі «Саюзная рашучасць», за 7 сутак ужо прыбылі больш як 33 вайсковыя эшалоны з вайсковай тэхнікай і вайскоўцамі. Эшалоны працягваюць прыбываць.
Па распрацаваным графіку руху вайсковых эшалонаў, агульная колькасць саставаў, якія прыбудуць у Беларусь — 200 эшалонаў — лічба экстраардынарная (такой колькасці ніколі не было), сярэдняя колькасць вагонаў у вайсковых эшалонах роўная 50.
Пры правядзенні сумесных стратэгічных вучэнняў «Захад-2021» у Рэспубліку Беларусь за месяц прыбылі ўсяго 29 вайсковых эшалонаў.
Беларускае Радыё Рацыя
