У Беларусь прыбылі назіральнікі за выбарамі з БДІПЧ АБСЕ
Для назірання за парламенцкімі выбарамі ў Беларусь прыбыла місія Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе. Яе ўзначальвае прадстаўнік Італіі.
Чакаецца, што заўтра назіральнікі БДІПЧ сустрэнуцца з кіраўніцтвам Цэнтрвыбаркама.
На 29-га ліпеня для назірання за выбарамі ў Беларусі акрэдытаваныя 193 міжнародныя назіральнікі – 142 ад СНД і 51 – ад АБСЕ.