У Беларусь прыбылі ўжо як мінімум 2000 наймітаў ПВК «Вагнер»
17 гадоў таму
У Беларусь прыбылі як мінімум 2000 байцоў ПВК «Вагнер», паведамляе маніторынгавая група «Беларускi Гаюн».
Па дадзеных «Гаюна», калоны наймітаў пачалі прыбываць у нашу краіну з 11 ліпеня. З іх два прыбылі сёння, 18 ліпеня. Яшчэ каля 200 чалавек прыбылі ў Беларусь не ў складзе арганізаваных калон.
Па падліках маніторынгавай групы, з 11 ліпеня ў Беларусь прыехала не менш за пяць калон наймітаў – гэта не менш за 382-400 машын. Такім чынам, колькасць «вагнераўцаў» складае 2000-2500 чалавек.