У Беларусь прыехала дэлегацыя Еўразвязу
У Беларусь прыехала дэлегацыя ЕЗ. Яна складаецца з прадстаўнікоў Камітэта па палітыцы і бяспецы Рады Еўразвязу, еўрапейскай службы знешніх дзеянняў і Еўракамісіі.
Дэлегацыю з Бруселя ўзначальвае старшыня камітэта Вальтэр Сцівенс.
Апрача сустрэчаў з прадстаўнікамі ўладаў еўрапейская дэлегацыя правядзе асобныя сустрэчы з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці і палітычнай апазіцыяй.
У час знаходжання ў Менску дэлегацыя абмяняецца поглядамі на стан і перспектывы адносін паміж Еўразвязам і Беларуссю.
Камітэт па палітыцы і бяспецы складаецца з амбасадараў краін ЕЗ, якія працуюць у Бруселі.