У Беларусь прыходзіць новая сістэма фальсіфікацыі выбраў



Грамадзянская кампанія “Праваабаронцы за свабодныя выбары” праводзіла назіранне на 102-х выбарчых участках сіламі 29 доўгатэрміновых назіральнікаў з юрыстаў, аналітыкаў ды валанцёраў праваабарончага цэнтра “Вясна” і Беларускага Хельсінскага камітэта.

Пра гэта было аб’яўлена на прэс-канферэнцыі, прысвечанай хадзе і вынікам выбарчай кампаніі ў мясцовыя Саветы. Кажа Уладзімір Лабковіч з праваабарончага цэнтра “Вясна”:

– У Беларусь прыходзіць новая сістэма фальсіфікацыі выбраў. Яна пакуль не носіць масавы характар, але гэта вельмі брудная і трывожная тэхналогія. Мы атрымалі ананімнае паведамленне з адной школы горада Менска, якое апісвала гэтую працэдуру 000-193 на выбарчых участках. Код з’яўляўся асноўным пропускам на тры гэтых выбарчых участка. Гэта цалкам невелюе давер да лічбаў, якія ёсць у выніках галасавання.

На табло прэс-цэнтра ўвесь час паказваўся вынік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” – “Выбары дэпутатаў у мясцовыя Саветы… не адпавядалі шэрагу міжнародных стандартаў правядзення свабодных і дэмакратычных выбараў”.

Беларускае Радыё Рацыя, Менск