У Беларусь спрабуюць ўвезці зброю і наркотыкі з Украіны



Паводле афіцыйных дадзеных, за мінулы год Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі выявіў наркатычных рэчываў больш, чым уся Федэральная мытная служба Расеі.

timthumb

Большасць спробаў увозу наркотыкаў зафіксаваная на ўкраінская мяжы. Больш падрабязна – наш украінскі карэспандэнт Марцін Война:

– „Плынь наркатычных сродкаў, якая цяпер фіксуецца, прымушае жахнуцца маштабам уцягвання ў гэты працэс насельніцтва: у спажыванне і ў распаўсюд наркотыкаў”, – заявіў старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь Юрый Сянько. Але наркатрафік, паводле высокапасадоўцы, не адзіная праблема ўкраіна-беларускай мяжы.  “Ва Украіне цяпер зброя фактычна знаходзіцца ў вольным абароце, і ў гэтым вялікая небяспека для нашай краіны”, — перакананы галоўны беларускі мытнік.

У беларускай памежнай службе ўжо створаны дадатковы атрад на ўкраінскай мяжы. У сваю чаргу Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі плануе павялічыць штат на ўкраінскім кірунку і таксама ўзмацніць кантроль транспарта.

Беларускае Радыё Рацыя, Украіна

Фота ІНТЕР