У Беларусь з Кітая прыбыў гуманітарны груз
У ноч на 26 красавіка ў Менск з Кітая прыбыў самалёт з гуманітарным грузам, які сабралі беларускія і кітайскія прадпрыемствы і арганізацыі, паведаміла прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
У складзе грузу 330 тысяч медыцынскіх хірургічных масак (у Беларусі іх называюць рэспіратары, у Польшчы – „рэспіратары” – гэта апараты штучнай вентыляцыі лёгкіх – РР) KN95 ад кампаніі Wargaming, якія атрымаюць спецыялісты сістэмы аховы здароўя ўсіх абласцей краіны.
У Менск прыбылі таксама ўпакоўкі супрацьвіруснага сродку «Фаві-піра-вір», які ўхвалены для лячэння COVID-19, а таксама 200 тысяч рэспіратараў і рэагенты для 9,6 тысячы тэстаў, перададзеныя Міністэрству аховы здароўя кампаніяй «Энерга-Оіл», – адзначаецца ў паведамленні.
Таксама бортам у краіну дастаўлена 300 тысяч рэспіратараў РУП «Белмедтэхніка».
Акрамя таго, дастаўлены розныя сродкі абароны, лекавыя сродкі і сродкі дэзынфекцыі, прызначаныя для сістэмы аховы здароўя і асобных рэгіёнаў, ад розных прадпрыемстваў і кампаній.
Паводле звестак на раніцу 26 красавіка, у Беларусі колькасць пацверджаных выпадкаў каронавіруснай інфекцыі COVID-19 дасягнула 10.463, памерлі 72 чалавекі, ачунялі 1.695 пацыентаў.
Беларускае Радыё Рацыя